Навіны
Генеральны дырэктар ААТ "Даламіт" павіншаваў з Днём дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь!
10.05.2026 8

Генеральны дырэктар ААТ "Даламіт" павіншаваў з Днём дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Ад імя кіраўніцтва ААТ «Даламіт» і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас з дзяржаўным святам - Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Сцяг, герб і гімн - гэта наша гісторыя, наша адзінства і наша адказнасць перад мінулым і будучым. Быць верным ім значыць штодня даказваць справай - мы адзіны народ, мы гаспадары сваёй зямлі. І вы гэта даказваеце кожны дзень сваёй працай.

Супрацоўнікі ААТ «Даламіт» забяспечваюць прадукцыяй сельскую гаспадарку і прамысловасць усёй краіны, і гэта не проста праца - гэта ўклад у незалежнасць і росквіт Беларусі. Наш калектыў — жывое ўвасабленне таго, што закладзена ў дзяржаўных сімвалах: адзінства, міралюбнасці, працавітасці і сапраўднага гонару за родную зямлю.

Жадаю міру, дабра і дабрабыту. Няхай мацнее наша краіна, а заўтрашні дзень будзе спакойным і ўпэўненым.

З павагай,
Генеральны дырэктар
ААТ «Даламіт»
дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
Сяргей Соглаеў.

Возврат к списку