Цырымонію ўзнагароджання працягнулі кіраўнікі прадпрыемстваў холдынгу "ГРАНІТ". Генеральны дырэктар ААТ «Даламіт» Сяргей Саглаеў асабіста ўручыў Ганаровыя граматы тым, хто кожны дзень даказвае свой прафесіяналізм на справе.
У спісе ўзнагароджаных: Андрэй Бялкоўскі, майстар па рамонце ўчастка па рамонце аўтамабіляў цэха транспартнага; Алена Гетманава, качагар тэхналагічных печаў цэха №7; Наталля Карамышава, майстар змены цэха №2; Наталля Кірылава, лабарант вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і вырабаў аддзела тэхнічнага кантролю; Марына Кубышкіна, бухгалтар бухгалтэрыі; Аляксей Кухтоў, электрагазазваршчык цэха №2; Генадзь Лецкі, вадзіцель аўтамабіля аўтамабільнай калоны №2 цэха транспартнага; Раман Люлюк, начальнік упраўлення па будаўніцтве; Ігар Трафімаў, майстар па рамонце абсталявання ўчастка па рамонце механічнай часткі горнага абсталявання кар'ера «Гралева» па здабычы даламіту; Аксана Філіпава, інжынер па нарміраванні працы аддзела працы і заработнай платы; Наталля Шабанава, машыніст канвеера цэха №2; Сяргей Якубенка, вадзіцель аўтамабіля аўтамабільнай калоны нумар 1 цэха транспартнага.
Ад усёй душы віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем новых прафесійных перамог, энергіі і дабрабыту!