Навіны
Інтэлектуальна-забаўляльны квіз "У адзінстве - сіла!"
23.10.2024 114

Інтэлектуальна-забаўляльны квіз "У адзінстве - сіла!"

22.10.2024 у першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ААТ "Даламіт" адбыўся інтэлектуальна-забаўляльны квіз "У адзінстве - сіла!" з удзелам першага сакратара Чыгуначнага раённага камітэта ГА "БРСМ" г. Віцебска Пятровай Вікторыі Аляксандраўны.

Праграма квіза складалася з 3 тураў, у кожным з якіх актывісты БРСМ і супрацоўнікі прадпрыемства годна праявілі свае музычныя веды, даведаліся нешта новае для сябе, атрымалі станоўчыя эмоцыі, а галоўнае, выдатна правялі час у камандзе! Сустрэча атрымалася вясёлай і дружнай, каманды пераможцаў узнагароджаны памятнымі дыпломамі.

- Такія сустрэчы-гэта добрая магчымасць у нязмушанай абстаноўцы пагаварыць і на важныя тэмы, якія хвалююць нашу моладзь. Мне здаецца, што гэты фармат досыць актуальны, тут можна заявіць пра сваё бачанне, і самае галоўнае – быць пачутым, - выказала Вікторыя Аляксандраўна.

На мерапрыемстве быў прадстаўлены новы сакратар першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ААТ "Даламіт" - Петрушэнка Дар'я Віктараўна. Завяршылася сустрэча ўручэннем маладзёжнага білета члена ГА "БРСМ".

Сіла ў адзінстве і наша моладзь гэтаму яскравы прыклад!

Возврат к списку