Навіны
Гістарычны момант: зараз у кар'еры «Гралева» працуюць БелАЗы г/п 55 тон!
10.03.2026 13

Гістарычны момант: зараз у кар'еры «Гралева» працуюць БелАЗы г/п 55 тон!

Гістарычны момант: зараз у кар'еры «Гралева» працуюць БелАЗы грузападымальнасцю 55 тон! Упершыню ў гісторыі ААТ "Даламіт" на лініі працуюць аўтасамазвалы БелАЗ грузападымальнасцю 55 тон.

Доўгі час аснову нашага парка складалі самазвалы грузападымальнасцю 30 і 45 тон, якія і зараз выдатна спраўляюцца са сваімі задачамі. Але час патрабуе рухацца ўперад.

Пераход на больш магутную тэхніку - гэта не проста абнаўленне парку. Гэта азначае рост аб'ёмаў перавозкі, павышэнне эфектыўнасці працы і новы віток у развіцці вытворчасці. Упэўнена рухаемся наперад!

Возврат к списку