Завяршыўся фотаконкурс "На Даламіце – ВЯСНА!", які праходзіў з 1 па 30 мая. За перыяд прыёму работ да нас паступіла 48 фотаздымкаў на тэму фотаконкурсу. Вы дасылалі нам яркія, маляўнічыя і неверагодныя здымкі. З 28 па 30 мая ў нашым афіцыйным telegram-канале праходзіла адкрытае Анлайн-галасаванне за адабраныя аргкамітэтам фотаработы. Пераможцы былі вызначаны шляхам набору максімальнай колькасці галасоў.
Такім чынам, па выніках галасавання месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Мядзведзева Валерыя з фотаработай "Майскі дзень"
2 месца – Андрэйчык Анастасія з фотаработамі "Фарбы вясны на кар'еры", "Бліжэй да сонца", "Вясновы закат на Дзвіне"
3 месца – Працукевіч Кацярына з фотаработамі "Прамысловасць у гармоніі з прыродай»
Кожная фатаграфія - гэта кавалачак жыцця, гэта магчымасць вярнуцца назад і ўспомніць выдатныя моманты ў жыцці. Мы дзякуем усім удзельнікам конкурсу за тое, што падзяліліся з намі часцінкай сваёй душы, за яркія эмоцыі і ўражанні, бо менавіта з вашымі працамі наш конкурс атрымаўся такім цікавым і вясновым! Вы даказалі, што рэцэпты добрага настрою вакол нас, у самім жыцці, трэба толькі разглядзець іх у чарадзе паўсядзённых клопатаў.
Прафсаюзам ААТ "Даламіт "пераможцы фотаконкурсу "На Даламіце - ВЯСНА!" узнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі падзякі.