Вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў "Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!"
10.07.2024
112
Вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў "Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!"
Завяршыўся конкурс дзіцячых малюнкаў "Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!", які праходзіў з 20 чэрвеня па 4 ліпеня. Вы прыносілі нам яркія, маляўнічыя і неверагодныя малюнкі на тэму конкурсу. 4 ліпеня ў нашым афіцыйным telegram-канале праходзіла Анлайн-галасаванне для вызначэння самых яркіх работ. Пераможцы былі вызначаны шляхам набору максімальнай колькасці галасоў сярод падпісчыкаў нашага афіцыйнага канала.
Такім чынам, па выніках галасавання пераможцы размеркаваліся наступным чынам:
Пераможца ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў – Бабак Ганна з працай "Пад белым крылом" (4 гады)
Пераможца ўзроставай катэгорыі 7-11 гадоў – Бабак Кірыл з працай "Прыгажосць незалежнасці " (9 гадоў)
Пераможца ўзроставай катэгорыі 12-14 гадоў – Шыянкова Марына з працай "Беларусь forever...Чачэрская ратуша" (12 гадоў)
Кожны малюнак-гэта магчымасць убачыць свет вачыма дзіцяці. Мы дзякуем усім удзельнікам конкурсу за тое, што падзяліліся з намі часцінкай сваёй душы, менавіта з вашымі працамі наш конкурс атрымаўся такім цікавым!
Прафсаюзам ААТ "Даламіт "пераможцы конкурс дзіцячых малюнкаў" Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!" узнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі падзякі і салодкія прызы!