Навіны
Калектыў ААТ "Даламіт" ушанаваў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
22.06.2026 25

Калектыў ААТ "Даламіт" ушанаваў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Апоўдні калектыў ААТ "Даламіт" далучыўся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання. Сёння, 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, уся Беларусь схіляе галаву перад подзвігам герояў.

У Віцебску на сцэне Летняга амфітэатра прайшоў канцэрт-рэквіем "Пульс памяці". Тысячы гледачоў, сярод якіх - работнікі нашага прадпрыемства, прыйшлі аддаць даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця абараніў мір і свабоду.

Няхай «Пульс памяці» б'ецца ў сэрцах кожнага з нас.

Возврат к списку