Навіны
Калектыў ААТ "Даламіт" ва ўрачыстым шэсці "Беларусь памятае".
09.05.2026 10

Калектыў ААТ "Даламіт" ва ўрачыстым шэсці "Беларусь памятае".

Святкаванне Дня Перамогі ў Віцебску пачалося з урачыстага шэсця шматтысячнай калоны, якое прайшло пад лозунгам "Беларусь памятае" і аб'яднала 10 тысяч сэрцаў. Сваё ганаровае месца ў страі заняў калектыў ААТ "Даламіт" на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Соглаевым.

У гэтыя хвіліны пачуццё свята і яднання адчувалася асабліва моцна.

Тысячы людзей далучыліся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання на плошчы Перамогі, а пасля ўсклалі кветкі да падножжа помніка - у знак бязмежнай падзякі і вечнай памяці.

Няхай у нашых сэрцах заўсёды жыве светлая памяць аб подзвігу народа-пераможцы.

Возврат к списку