Навіны
Калектыў ААТ «Даламіт» унёс важкі ўклад у добраўпарадкаванне мікрараёна Руба.
18.04.2026 12

Калектыў ААТ «Даламіт» унёс важкі ўклад у добраўпарадкаванне мікрараёна Руба.

Не толькі ў суботнік, увесь тыдзень калектыў ААТ «Даламіт» наводзіў парадак у мікрараёне Руба. І сёння, у рэспубліканскі суботнік, супрацоўнікі прадпрыемства зноў выйшлі на вуліцы - каб працягнуць пачатае.

ААТ "Даламіт" уносіць свой уклад у добраўпарадкаванне мікрараёна на пастаяннай аснове. Гэты тыдзень - яркае таму пацвярджэнне. Смецце, лістота, уборка парку — Руба стала чысцейшай дзякуючы агульным намаганням.

Сённяшні суботнік стаў фінальным акордам вялікага працоўнага тыдня. Дзякуем усім, хто не застаўся ў баку!

Возврат к списку