Навіны
Конкурсная праграма "Калі ты сапраўдны мужчына"
21.02.2025 101

Конкурсная праграма "Калі ты сапраўдны мужчына"

21 лютага ў ААТ "Даламіт" адбылася конкурсная праграма "Калі ты сапраўдны мужчына", прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэтае свята ўжо даўно стала сімвалам мужнасці і адвагі, а таму і конкурсы былі падрыхтаваны адпаведныя.

Удзельнікі павінны былі прайсці шэраг выпрабаванняў. Кожны конкурс патрабаваў поўнай самааддачы, і мужчыны з гонарам справіліся з выклікамі. Гледачы актыўна падтрымлівалі сваіх калег, ствараючы атмасферу сапраўднага азарту.

Дуэт Ганны Стоян і Кліма Астрамовіча стаў яркім упрыгожаннем мерапрыемства, песні ў іх выкананні падарылі гледачам зарад станоўчых эмоцый.

Дзякуем усім удзельнікам за выдатны настрой! З надыходзячым святам, паважаныя мужчыны!

Возврат к списку