Мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі
02.04.2024 14

Мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 у ААТ "Даламіт" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, сярод рабочай моладзі.

Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор аб утварэнні супольнасці дзвюх дзяржаў Расіі і Беларусі. Для беларусаў і расіян гэта свята сімвалізуе непарушнасць шматвяковага братэрства, увасабляе імкненне нашых народаў разам будаваць сваё жыццё і ствараць будучыню.

Намеснік дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй гэтага дзяржаўнага свята, гістарычных і культурных сувязях дзвюх дзяржаў, адзінай адукацыйнай прасторы, маладзёжных праектах, аб перспектывах развіцця Саюзнай дзяржавы.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі відэаролікі "Беларусь і Расія — моцныя саюзнікі", а таксама абмеркавалі прэзентацыю па тэме. Завяршылі мерапрыемства анлайн-віктарыны, пераможцамі якой сталі: Сіленка Ганна, Зыкаў Аляксандр і Бабак Вікторыя. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі не пакінуў без увагі пераможцаў і ўручыў ім салодкія прызы за актыўны ўдзел. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці і выклікала вялікую цікавасць у прысутных.

Возврат к списку