Сёння будаўнічую пляцоўку ААТ "Даламіт" з рабочым візітам наведаў Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксандр Віктаравіч Студнёў. Ход рэалізацыі праекту знаходзіцца на асабістым кантролі ў Міністра.
Галоўная мэта візіту - асабіста ацаніць тэмпы і якасць работ па мадэрнізацыі тэхналагічнай лініі нумар 3 і мантажы сістэмы аспірацыі на тэхналагічнай лініі нумар 1 цэха нумар 7.
Аляксандр Студнёў сумесна з кіраўніцтвам ААТ «Даламіт», філіяла ВМУ ААТ «Прамтэхмантаж» і УКБ г. Віцебска прайшоў па ключавых участках рэканструкцыі. Асаблівая ўвага ў ходзе агляду была ўдзелена выкананню графікаў і прымяненню сучасных будаўнічых рашэнняў.
Міністр даў ацэнку арганізацыі работ і запатрабаваў ад падрадных арганізацый максімальна нарасціць тэмпы, перагледзець графікі вытворчасці работ у бок іх ушчыльнення і забяспечыць выхад на пусканаладачныя работы датэрмінова. Выкананне даручэнняў застаецца на асаблівым кантролі.