Мітынг, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
24.06.2024
116
Мітынг, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня адбыўся мітынг, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Мільёны загубленых жыццяў, сотні тысяч паламаных лёсаў, разбураныя гарады і вёскі, боль, жах і страх невядомасці – такія наступствы той далёкай вайны. Але, нягледзячы на даўнасць гадоў, мы працягваем памятаць пра тое, які вялікі подзвіг здзейснілі савецкія воіны-вызваліцелі, якім коштам яны заваявалі для нас права на мірнае жыццё.
У знакавым мітынгу на тэрыторыі воінскага пахавання па вуліцы Савецкай прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў Чыгуначнага раёна г.Віцебска , сярод якіх быў ідэалагічны актыў ААТ "Даламіт".
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых герояў вайны, усклалі кветкі да магіл.
Шанаваць подзвіг савецкіх воінаў - наш святы абавязак. Аддаючы сёння даніну памяці загінулым у гады вайны, мы ў чарговы раз заяўляем: мы памятаем подзвіг, мы не забудзем герояў!