Навіны
Мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства
17.09.2024 121

Мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства

Мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў ля помніка Невядомаму салдату ў мікрараёне Руба.

17 верасня – Дзень народнага адзінства-адзінства беларускага народа, сімвалам якога стаў 1939 год – год уз'яднання беларускіх зямель у адзіную дзяржаву. 

Гэты дзень сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны падмурак сучаснай дзяржаўнасці. 

У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва і калектыў ААТ "Даламіт", навучэнцы і педагогі ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М. Я. Чуманіхінай", прадстаўнікі Палаца культуры "Руба", настаяцель Свята-Панцеляімонава храма.

Гістарычная памяць не мае тэрміну даўнасці і часовых рамак. Гістарычная памяць народа - тая жыццёва важная аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Беларусы ведаюць сваю гісторыю, шануюць традыцыі і той Нацыянальны падмурак, які стагоддзямі ўмацоўваўся ў барацьбе народа за адзінства і дзяржаўную незалежнасць. Усе мы-гэта вялікая і дружная сям'я, часцінка Беларусі, якая з'яўляецца прыкладам і надзейным тылам.

Мы, беларусы-адзіны народ і разам мы ствараем на карысць і росквіт нашай краіны!

Возврат к списку