Урачысты мітынг "Ганаруся табою, Беларусь!", прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02.07.2024
128
Урачысты мітынг "Ганаруся табою, Беларусь!", прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень незалежнасці. Дзень памяці аб мінулым, гонару за сучаснасць і надзеі на будучыню. Дзень незалежнасці - значная дата для ўсіх беларусаў. Яна нагадвае пра тое, якой цаной дасталася нашаму народу незалежнасць, падкрэслівае яе каштоўнасць і прымушае задумацца пра будучыню.
Урачысты мітынг "Ганаруся табою, Беларусь!", прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў 2 ліпеня ля помніка Невядомаму салдату ў мікрараёне Руба. У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва і калектыў ААТ "Даламіт«, навучэнцы і педагогі ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М. Я. Чуманіхінай", прадстаўнікі Палаца культуры "Руба", настаяцель Свята-Панцеляімонава храма.
Адкрыў мітынг генеральны дырэктар ААТ "Даламіт", дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мікалаевіч Саглаеў, які павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і пажадаў усім мірнага неба, моцнага здароўя, дабрабыту, а таксама поспехаў у працы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
- Гэта свята нагадвае нам пра гісторыю, пра багацце культуры і традыцыі краіны, пра гераізм і адданасць нашых продкаў, аб'ядноўвае ўсіх хто ганарыцца сваёй Радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню! - адзначыў Сяргей Мікалаевіч.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх, хто цаной жыцця адстойваў у гады Вялікай Айчыннай вайны свабоду і незалежнасць нашай краіны, і ўсклалі кветкі і вянкі да помніка.
Наша памяць мацней часу!