Навіны
Мітынг "Забыццю не падлягае", прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
09.05.2025 95

Мітынг "Забыццю не падлягае", прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Сёння ля помніка Невядомаму салдату ў мікрараёне Руба прайшоў мітынг "Забыццю не падлягае", прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва і калектыў ААТ "Даламіт", навучэнцы і педагогі сярэдняй школы №15 імя М.Я.Чуманіхінай, калектыў Палаца культуры "Руба", настаяцель Свята-Панцеляімонава храма, удзельнікі акцыі "Беларусь памятае" і жыхары мікрараёна. Кожны прыйшоў, каб аддаць даніну памяці тым, хто аддаў сваё жыццё за жыцці мірных грамадзян.

- Час ідзе, але подзвіг тых, хто змагаўся за мір і свабоду, застаецца з намі – у нашай памяці, у сэрцах, у справах. Дзень Перамогі - гэта не проста дата, гэта жывая сувязь пакаленняў і напамін аб цане міру, – адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" Кобелеў Дзмітрый Мікалаевіч.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі кветкі і вянкі да помніка.

Па традыцыі святочнае мерапрыемства працягнулася лёгкаатлетычным прабегам і канцэртам.

Возврат к списку