25 сакавіка ў ААТ «Даламіт» працавала мабільная група ў складзе прадстаўнікоў адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска, Віцебскага ЗЦГЭ, ДАІ і Дзяржэнергагазнагляду.
Падчас візіту спецыялісты маніторылі выкананне патрабаванняў аховы працы, санітарна-бытавыя ўмовы работнікаў, бяспеку дарожнага руху, а таксама электрабяспеку і эксплуатацыю электраўстановак.
Такі фармат сумеснай працы дазваляе атрымаць рэкамендацыі ад экспертаў прама на месцы, аператыўна ліквідаваць недахопы і выключыць рызыкі траўматызму. Бяспека супрацоўнікаў - наш галоўны прыярытэт!