Навіны
Моладзь ААТ "Даламіт" ушанавала памяць героя-інтэрнацыяналіста.
25.04.2026 10

Моладзь ААТ "Даламіт" ушанавала памяць героя-інтэрнацыяналіста.

Памяць жыве ў справах, а не толькі ў словах. У мэтах захавання гістарычнай памяці моладзь ААТ «Даламіт» добраўпарадкавала магілу старшага лейтэнанта Дольнікава Віктара Аляксеевіча.

Руба - радзіма героя. Дольнікаў Віктар Аляксеевіч нарадзіўся 22 студзеня 1959 года ў вёсцы Камяніца Віцебскага раёна. Вырас у пасёлку Руба, дзе скончыў сярэднюю школу. Да войска працаваў памагатым машыніста экскаватара на прадпрыемстве «Даламіт».

Прызваны ў войска 17 чэрвеня 1980 года, экстэрнам скончыў Сызранскую вышэйшую ваенную авіяцыйную вучэльню лётчыкаў. У Аўганістане з траўня 1982 гады. Служыў штурманам атрада — лётчыкам баявога верталёта Мі-24 у 262-й асобнай верталётнай эскадрыллі, выконваючы задачы па агнявой падтрымцы і суправаджэнні транспартных верталётаў.

5 чэрвеня 1983 года, пры выкананні пятага за дзень вылету для высадкі дэсанта і эвакуацыі параненых, верталёт Мі-24 быў збіты ракетай "Стынгер". Пасля жорсткай пасадкі экіпаж прыняў бой, Віктар адстрэльваўся да апошняга патрона і загінуў разам з двума членамі экіпажа.

За мужнасць і гераізм Віктар Дольнікаў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём "Ваяру-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа".

Моладзь прадпрыемства рэгулярна ўдзельнічае ў падобных ініцыятывах, бо важна памятаць пра герояў і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленьням.

Возврат к списку