У ААТ "Даламіт" упэўнены: будучыня краіны пачынаецца з актыўнай пазіцыі яе моладзі. Нашы маладыя спецыялісты прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Сіла ў адзінстве: суверэнная Беларусь вачыма маладога пакалення", якая аб'яднала пачынаючых работнікаў прадпрыемстваў Чыгуначнага раёна г. Віцебска.
Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю абмеркаваць актуальныя пытанні працаўладкавання, сацыяльных гарантый і ролі моладзі ў развіцці суверэннай дзяржавы.
Сустрэча прайшла ў цёплай, давернай атмасферы і дала маладым спецыялістам выдатны настрой для ўпэўненага прафесійнага старту, яшчэ раз даказаўшы, што сіла нашай краіны - у адзінстве, ініцыятыве і энергіі маладога пакалення!