Напярэдадні Дня нацыянальнага адзінства моладзь ААТ «Даламіт» прыняла ўдзел у нацыянальнай дыктоўцы «Ніткі нашага лёсу». Мерапрыемства адбылося на плошчы Перамогі — у знакавым для горада месцы.
Пытанні былі няпростыя! Удзельнікі правяралі сваё лагічнае мысленне і веданне гісторыі сваёй краіны. Наша моладзь разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый адказала на пытанні аб уз 'яднанні Заходняй Беларусі і БССР.
Маладыя супрацоўнікі Dolomit добра правялі час, паказалі выдатныя веды і пацвердзілі, што разам мы будуем будучыню нашай краіны!