Моладзевы форум Прафсаюза "Добраўпарадкуем краіну разам!"
14.04.2025
91
Моладзевы форум Прафсаюза "Добраўпарадкуем краіну разам!"
Маладзёжны форум прафсаюза "Добраўпарадкуем краіну разам!" сабраў 11-12 красавіка ў Мінску маладых прафактывістаў з усёй краіны. У ліку ўдзельнікаў работнік нашага прадпрыемства-Якунчанкаў Дзмітрый.
Спецыяльна для форуму была падрыхтавана праграма мерапрыемстваў, якая ўключае ў сябе дыялогавую пляцоўку са старшынёй прафсаюза Дзмітрыем Прасвіраковым, наведванне дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь", інтэлектуальную гульню "Беларусь са знакам якасці", а таксама ўдзел у рэспубліканскім суботніку на будаўнічым аб'екце "Установа агульнай сярэдняй адукацыі ў квартале №20 г.Мінска".
Маладзёжны форум "Добраўпарадкуем краіну разам!" стаў выдатнай пляцоўкай для абмену вопытам, новых ідэй і ініцыятыў, накіраваных на стварэнне лепшай будучыні для маладых спецыялістаў у будаўнічай галіне!