Навіны
Моладзевы форум прафсаюза "Моладзь ВЫБIРАЕ стабільнасць"
20.12.2024 83

Моладзевы форум прафсаюза "Моладзь ВЫБIРАЕ стабільнасць"

Моладзевы форум прафсаюз "Моладзь выбірае стабільнасць" сабраў 19-20 снежня ў Мінску маладых прафактывістаў з усёй краіны. У ліку ўдзельнікаў былі супрацоўнікі нашага прадпрыемства-Маскалёў Дзмітрый і Плескач Уладзіслаў.

Спецыяльна для форуму была падрыхтавана шырокая праграма мерапрыемстваў, якая ўключае сустрэчы з кіраўніцтвам прафсаюза і дэпутацкім корпусам, дыялогавыя пляцоўкі, наведвання прадпрыемстваў будаўнічай галіны, экскурсіі ў музей гісторыі ВАВ і Нацыянальную бібліятэку. Трэба адзначыць, што ўдзел у такіх форумах стымулюе моладзь не толькі да прафесійнага росту, але і да актыўнага грамадзянскага ўдзелу.

Моладзевы форум "Моладзь выбірае стабільнасць" змог не толькі аб'яднаць прафактывістаў, але і стаў стартавай пляцоўкай для новых ідэй і ініцыятыў, накіраваных на стварэнне лепшай будучыні для маладых спецыялістаў у будаўнічай галіне.

Возврат к списку