Навіны
Мы памятаем!
08.05.2025 81

Мы памятаем!

8 мая ў Чыгуначным раёне Віцебска прайшоў урачысты мітынг "Мы памятаем", прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзень Перамогі - асаблівая дата, якая нагадвае аб сіле духу, стойкасці і гераізме нашага народа. Гэта памяць аб тых, хто ваяваў, працаваў у тыле, хто не дажыў да сённяшняга дня, але набліжаў Перамогу з кожным крокам.

Удзельнікі мітынгу сабраліся на вайсковых мемарыяльных могілках, ля абеліска "Брацкая магіла ахвяр фашызму" - на месцы былога канцлагера "5-ы полк" па вуліцы Цітова. Тут ушанавалі памяць загінуўшых герояў, усклалі вянкі і кветкі, успомнілі падзеі, якія змянілі лёсы мільёнаў.

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў Чыгуначнага раёна, у тым ліку работнікі ААТ "Даламіт".

Наш абавязак - памятаць. Захоўваць праўду пра тую вайну, перадаваць яе будучым пакаленням і рабіць усё магчымае, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

Возврат к списку