Навіны
На варце памяці
02.05.2025 82

На варце памяці

1 мая работнікі ААТ "Даламіт" прынялі ўдзел у мітынгу "На варце Памяці Вялікага Подзвігу", прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На Плошчы Перамогі сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўныя калектывы, навучэнцы, вайскоўцы і кадэты, каб аддаць даніну павагі подзвігу тых, хто змагаўся за вызваленне нашай зямлі.

Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Аўтамотакалона МУС, якая прыбыла ў Віцебск у рамках рэспубліканскага прабегу, стала сімвалам сувязі пакаленняў і напамінкам аб цане мірнага жыцця.

Подзвіг тых, хто змагаўся за свабоду, назаўжды застаецца жывым у нашых сэрцах.

Возврат к списку