Навіны
Узнагарода за адданасць справе: Уладзімір Шалак адзначаны Ганаровай граматай Савета Міністраў
07.08.2025 66

Узнагарода за адданасць справе: Уладзімір Шалак адзначаны Ганаровай граматай Савета Міністраў

Напярэдадні Дня будаўніка ў Палацы Рэспублікі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое аб'яднала прадстаўнікоў будаўнічай галіны з усёй краіны.

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Шалак Уладзімір Вячаслававіч, слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання УРМГА кар'ера «Гралёва» па здабычы даламіту.

Уся працоўная дзейнасць Уладзіміра Вячаслававіча звязана з ААТ "Даламіт", дзе ён зарэкамендаваў сябе як адказны і высокакваліфікаваны спецыяліст.

- Гэтая ўзнагарода заслужанае прызнанне шматгадовай працы і адданасці нашаму прадпрыемству. Уладзімір Вячаслававіч - сапраўдны прафесіянал сваёй справы і прыклад для пераймання, - адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Даламіт" Сяргей Мікалаевіч Саглаеў.

Віншуем з заслужанай узнагародай і жадаем новых дасягненняў!

Возврат к списку