Не дайце сябе падмануць!
06.12.2023 30

Не дайце сябе падмануць!

Пластыкавыя карты ўжо даўно сталі для нас звыклым і зручным сродкам разліку. Але існуе мноства схем, якія дазваляюць ашуканцам вывесці грошы з чужой карты.

УУС Віцебскага аблвыканкама заклікае да элементарных мер бяспекі:

- на касах гандлёвых аб'ектаў не перадавайце карту касірам, а таксама прадаўцам і афіцыянтам;
- пін-код ад карты захоўваеце ў таямніцы;
- для ажыццяўлення анлайн-пакупак афармляйце асобную карту;
- хавайце VV-код на карце (трохзначны нумар на адваротным баку карты);
- падключыце паслугі "SMS-апавяшчэнне";
- пры страце карткі неадкладна яе заблакуйце.

 Паважаныя грамадзяне! Будзьце пільныя!
 - не давярайце незнаёмым і не выконвайце тое, пра што яны просяць, нават калі абяцаюць дапамагчы ў захаванні грашовых сродкаў;
- не ўстанаўлівайце не правераныя праграмы на свае электронныя прылады па ўказанні незнаёмых;
- не перадавайце персанальную інфармацыю, коды з смс, коды з адваротнага боку плацежнай карткі і рэгістрацыі ў сетцы Інтэрнэт, лагіны і паролі, асабісты нумар пашпарта.

Аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама


Возврат к списку