Ідэі, магчымасці і крэатыўныя праекты маладых работнікаў ААТ "Даламіт" сталі тэмай абмеркавання на справаздачна-выбарным сходзе першаснай арганізацыі ГА "БРСМ".
З прывітальным словам звярнуўся спецыяліст па працы з моладдзю Кірыл Філіпцоў: – Саюз моладзі – гэта магчымасць праявіць свае лідарскія і арганізатарскія здольнасці, увасобіць у жыццё самыя смелыя ідэі, а мы гатовыя падтрымаць усе вашы пачынанні!
У рамках сходу падвялі вынікі працы першаснай арганізацыі, вызначылі задачы на будучыню, а таксама абралі новага сакратара па ГА "БРСМ", якім стала Вольга Русанец – бухгалтар бухгалтэрыі.
Наперадзе – новыя праекты, цікавыя ініцыятывы і ўпэўнены рух наперад да агульных мэтаў!