У рамках афіцыйнага візіту ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Інданезія ў Рэспубліку Беларусь 14 мая ў Мінску адбылася сустрэча генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" Сяргея Соглаева з прадстаўнікамі ўпаўнаважанай кампаніі PT INDONESIA BELARUS JAYA.
Бакі абмеркавалі ўдзел ААТ "Даламіт" у дзяржаўнай праграме, ініцыяванай Міністэрствам эканомікі Інданезіі, па забеспячэнні рынку якаснымі і даступнымі ўгнаеннямі ў кантэксце харчовай бяспекі і развіцця аграпрамысловага комплексу.
Кампанія PT INDONESIA BELARUS JAYA створана ў каардынацыі з Урадам Рэспублікі Інданезія, Міністэрствам Эканомікі і ўпаўнаважана на рэалізацыю праекта, накіраванага на цэнавую даступнасць сельгаспрадукцыі для насельніцтва і павышэнне канкурэнтаздольнасці інданезійскага экспарту на сусветным рынку.
Вынік перамоваў - узгадненне праекта рамачнага Мемарандума аб узаемаразуменні (MOU). Дакумент стане падмуркам для падрыхтоўкі кантракта і ўмацуе ўзаемадзеянне паміж бізнес-супольнасцямі дзвюх краін.
Заўтра, 15 мая 2026 года, на пасяджэнні Міжурадавай камісіі плануецца афіцыйнае падпісанне Мемарандума з удзелам членаў дэлегацыі і Міністра-каардынатара па эканамічных пытаннях Рэспублікі Інданезія.
Першы крок да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў рамках урадавай праграмы зроблены. Бакі выказалі гатоўнасць да далейшай прадметнай работы і падпісання кантракта.