На пасяджэнні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў наша арганізацыя атрымала заслужанае прызнанне!
Мы сталі пераможцамі штогадовага рэспубліканскага галіновага агляду-конкурсу і ўдастоены дыплома і кубка ў намінацыі "Лепшая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў з колькасцю да 1000 працуючых за лепшую пастаноўку спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы" па выніках 2024 года!
Дзякуй усім работнікам за актыўны ўдзел у спартыўным жыцці прадпрыемства і падтрымку здаровага ладу жыцця!
Разам-да новых спартыўных дасягненняў!