Навіны
ААТ "Даламіт" – на дошцы гонару горада Віцебска
30.04.2025 77

ААТ "Даламіт" – на дошцы гонару горада Віцебска

Сёння на плошчы Перамогі адбылася ўрачыстая цырымонія занясення прадпрыемстваў і арганізацый на абласную і гарадскую Дошку гонару за высокія паказчыкі ў рабоце па выніках 2024 года. 

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, кіраўнікі раённых адміністрацый Віцебска, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый.

Кіраўнік рэгіёна, Аляксандр Міхайлавіч Субоцін, выказаў падзяку калектывам і іх кіраўнікам: 

 - Ад імя абласнога выканаўчага камітэта выказваю падзяку калектывам і іх кіраўнікам, якія вызначыліся эфектыўнасцю, наватарствам, стабільнасцю. Вялікі дзякуй сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. Знаходзячыся тут на плошчы Перамогі, святым для кожнага з нас месцы, у год 80-годдзя Вялікай Перамогі, мы яшчэ раз хочам засведчыць, што працавітасць, Салідарнасць і адзінства дапамагае нашаму беларускаму народу ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень!

ААТ "Даламіт" – у ліку арганізацый прамысловасці, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у 2024 годзе. Адпаведнае пасведчанне было ўручана генеральнаму дырэктару ААТ "Даламіт" Сяргею Мікалаевічу Саглаеву.

 - Гэта заслужанае прызнанне-вынік упартай працы ўсяго калектыву, імкнення да развіцця і адданасці сваёй справе, – адзначыў Сяргей Мікалаевіч. - Дзякуем кожнаму супрацоўніку за ўклад у агульны поспех! Разам мы працягваем рухацца наперад, да новых дасягненняў!

Возврат к списку