Навіны
ААТ "Даламіт" аб'яднаў моладзь.
18.03.2026 16

ААТ "Даламіт" аб'яднаў моладзь.

У Віцебску ўрачыста адкрылі Маладзёжны форум Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Пляцоўкай для цырымоніі адкрыцця і галоўных падзей дня стала ААТ «Даламіт», якое сабрала актывістаў з усіх абласцей Рэспублікі.

Раніца пачалася з гарадской акцыі памяці - удзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла на плошчы Перамогі, аддаўшы даніну павагі вызваліцелям Віцебшчыны.

Дыялогавай пляцоўкай форуму стаў ААТ "Даламіт". З прывітальным словам да моладзі звярнуліся лідэр галіновага прафсаюза Дзмітрый Прасвіракоў і генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Соглаеў, чый даклад задаў тон усёй дзелавой сустрэчы.

Трэба адзначыць, што дзелавая частка мерапрыемства выдалася максімальна прадуктыўнай: моладзь праявіла высокую актыўнасць, жывы дыялог дазволіў абмеркаваць надзённыя тэмы і атрымаць вычарпальныя адказы.

Пасля дыялогавай пляцоўкі моладзь ААТ "Даламіт" правяла інтэрактыўную праграму, а затым для ўдзельнікаў форуму арганізавалі экскурсію па прадпрыемстве. Госці наведалі музей ААТ «Даламіт» і пабывалі ў кар'еры «Гралева».

Возврат к списку