ААТ «Даламіт» застаецца па-за канкурэнцыяй шосты год запар. На XIII штогадовых гарадскіх спаборніцтвах санітарных дружын Віцебска каманда прадпрыемства зноў паказала найвышэйшы ўзровень падрыхтоўкі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд, па выніках якіх прадстаўнікі ААТ "Даламіт" зноў сталі першымі. Другую прыступку пастамента заняло ААТ «Віцебскі мясакамбінат», а ганаровае трэцяе месца дасталася УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».
Стабільнасць і майстэрства каманды ААТ "Даламіт" ужо які год не пакідаюць шанцаў сапернікам. Мы шчыра ганарымся нашай дружынай!