Навіны
ААТ "Даламіт" наведаў калектыў Віцебскага філіяла "Белаэранавігацыі".
04.09.2026 23

ААТ "Даламіт" наведаў калектыў Віцебскага філіяла "Белаэранавігацыі".

ААТ «Даламіт» прымаў гасцей! Нашае прадпрыемства наведаў калектыў Віцебскай філіі дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя».

Госці пазнаёміліся з адзіным у краіне прадпрыемствам па здабычы і перапрацоўцы даламітавай сыравіны: убачылі, як здабываецца даламіт, ацанілі маштаб вытворчасці і пазнаёміліся з багатай гісторыяй прадпрыемства: ад першых этапаў асваення радовішча да сучаснага этапа развіцця.

Асаблівую цікавасць у спецыялістаў выклікалі ўнікальныя фізіка-хімічныя ўласцівасці даламіту і яго шырокае прымяненне ў розных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Экскурсія прайшла ў цёплай і дзелавой атмасферы: госці задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні. Дзякуем за выяўленую цікавасць, адкрытасць і жывы дыялог! Мы заўсёды рады новым знаёмствам.

Возврат к списку