Навіны
ААТ "Даламіт" павіншавала навучэнцаў СШ нумар 15 з Днём ведаў.
01.09.2026 22

ААТ "Даламіт" павіншавала навучэнцаў СШ нумар 15 з Днём ведаў.

1 верасня - гэта заўсёды хвалюючы і светлае свята. Для ААТ «Даламіт» гэты дзень стаў добрай традыцыяй — мы зноў далучыліся да ўрачыстай лінейкі ў ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Віцебска імя М. Я. Чуманіхінай».

У ліку ганаровых гасцей - намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце ААТ "Даламіт" Марчанка Алена Віктараўна. Яна павіншавала педагогаў і навучэнцаў школы з пачаткам навучальнага года: «Жадаем усім вучням лёгкага старту, новых сяброў і высокіх вынікаў, педагогам - мудрасці і цярпення! Няхай новы навучальны год стане часам цікавых адкрыццяў і яркіх ідэй, а плённае супрацоўніцтва і ў далейшым будзе служыць развіццю адукацыі, выхаванню дастойных грамадзян і росквіту нашай Беларусі. Са святам, з Днём ведаў!»

Для нашага прадпрыемства падтрымка ўстаноў адукацыі мікрараёна - не проста частка сацыяльнай адказнасці, а свядомы ўклад у заўтрашні дзень. Мы цвёрда ўпэўнены, што ўкладваць у веды, таленты і дзіцячыя ўсмешкі - значыць укладваць у будучыню нашай краіны.

Возврат к списку