Прафарыентацыя ў справе. У ААТ «Даламіт» пабывалі юныя госці!
Прадпрыемства з экскурсіяй наведалі навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №15 г. Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай".
Дзеці пабывалі ў самым сэрцы ААТ «Даламіт» - кар'еры «Гралева» і наглядна ацанілі маштабы вытворчасці. Акрамя таго, для школьнікаў была арганізавана экскурсія ў музей, дзе яны пазнаёміліся з гісторыяй развіцця прадпрыемства, працоўнымі дынастыямі і тэхналогіямі вытворчасці. Юныя госці з цікавасцю разглядалі ўзоры прадукцыі, задавалі пытанні аб здабычы і перапрацоўцы даламіту, яго прымяненні ў розных галінах.
Такія сустрэчы і ёсць нашая сапраўдная прафарыентацыя ў справе. Хто ведае, можа, сярод гэтых юных гасцей ужо падрастае будучы горны інжынер ці маркшэйдар?
Дзякуем хлопцам за шчырую цікаўнасць і яркія эмоцыі!