Супрацоўнікі ААТ "Даламіт" далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Дарогамі памяці".
Маршрут велапрагулкі ўключаў знакавыя месцы воінскай славы Віцебска: помнік Герою Савецкага Саюза А.К. Гараўцу, помнік дзецям вайны, воінскі мемарыял на Успенскай горцы, памятны знак на месцы пакарання савецкіх патрыётаў, а таксама помнік П.М. Машэраву.
Фінальнай кропкай стаў мемарыяльны комплекс «Тры штыкі», дзе адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак. Удзельнікі ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.
Удзел у падобных акцыях - неад'емная частка карпаратыўнай культуры ААТ «Даламіт», накіраванай на патрыятычнае выхаванне і павага да подзвігу ветэранаў.