Франтальны пагрузчык LOVOL FL980K-HST будзе працаваць у цэху па вытворчасці друзу і адгрузкі гатовай прадукцыі.
Эксплуатацыйная маса машыны складае 25000 кілаграмаў - гэта велізарны пагрузчык, які замяняе дзве больш кампактных машыны, які дазваляе зэканоміць да 30% паліва.
Намінальная грузападымальнасць: 8 000 кг
Намінальная ёмістасць каўша: 5,2 куб.м.
Магутнасць рухавіка: 210 кВт
Па словах начальніка цэха новы пагрузчык неабходны для пагрузкі друзу ў чыгуначныя вагоны і аўтатранспарт. Работнікі цэха ўпэўненыя, што тэхніка не падвядзе і доўгі час будзе працаваць спраўна.
Усё тое, што трэба і эфектыўна для прадпрыемства, трэба і эфектыўна для нас!