Сёння, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, за сухімі лічбамі - рэальныя праекты. Саюзнае брацтва - гэта не толькі агульная гісторыя, але і новыя магчымасці.
У 2026 годзе ААТ "Даламіт", нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю, плануе нарасціць экспарт у Расію на 10%. За гэтай лічбай - рэальная стратэгія і штодзённая праца.
Галоўныя напрамкі развіцця ўключаюць: выхад на Маскоўскую вобласць з прадукцыяй для сельскай гаспадаркі; адгрузку першай партыі даламітавай сыравіны для "Северсталі" ў Чарапаўцы; адгрузку першай партыі даламітавай прадукцыі на Алчэўскі металургічны камбінат - адзін з найбуйнейшых вытворцаў Луганскай Народнай Рэспублікі; супрацоўніцтва з Выксунскім металургічным заводам Ніжагародскай вобласці; а таксама пастаўкі прадукцыі ў Бранскую, Калінінградскую і Смаленскую вобласці.
Вось яна, сапраўдная інтэграцыя без гучных фраз, але з агульнай будучыняй.