Абласны адукацыйны форум» "Перспектыва" сабраў 25-26 красавіка ў турысцка-аздараўленчым комплексе "Лосвіда" больш за 100 прадстаўнікоў працоўнай моладзі Віцебскай вобласці. У ліку ўдзельнікаў малады спецыяліст нашага прадпрыемства - Скрыпнікаў Ягор.
Галоўная мэта мерапрыемства - дапамагчы моладзі ў прафесійным развіцці, абмене вопытам і пабудове кар'еры ў рэгіёне.
Спецыяльна для форуму была падрыхтавана насычаная праграма: адукацыйныя блокі (інфармацыйна-іміджавая і праектная дзейнасць, асобасны рост, развіццё маладзёжнага асяроддзя, кіраванне), дыскусійныя пляцоўкі, майстар-класы і нэтворкінг.
Ключавой падзеяй форуму стала дыскусія "Моладзь, якая працуе. Перспектыва. Развіццё. Кар'ера", дзе можна было задаць пытанні кіраўніцтву вобласці і абмеркаваць актуальныя тэмы.
Удзел у падобных форумах - гэта выдатная магчымасць для маладых спецыялістаў атрымаць новыя веды і пашырыць новыя веды, пашырыць кругагляд і намеціць шляхі для далейшага прафесійнага росту!