Навіны
Абласныя спаборніцтвы сярод санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Віцебскай вобласці
15.07.2024 105

Абласныя спаборніцтвы сярод санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Віцебскай вобласці

12 ліпеня на Шаркаўшчыне прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Віцебскай вобласці, у якіх прынялі ўдзел 23 каманды - пераможцы раённых і гарадскіх этапаў выпрабаванняў.

Такія мерапрыемствы праводзяцца з мэтай праверкі гатоўнасці грамадзянскіх фарміраванняў, медыцынскіх службаў грамадзянскай абароны да працы ва ўмовах надзвычайных сітуацый рознага характару і вызначэння лепшай санітарнай дружыны Віцебскай вобласці.

Па выніках спаборніцтваў сярод санітарных дружын Віцебскай вобласці першае месца заваявала каманда ААТ "Нафтан", другое месца - ААТ "Даламіт", трэцяе месца - Лепельскі малочна-кансервавы камбінат!

Віншуем з перамогай санітарную дружыну прадпрыемства!

Санітарнае звяно ААТ "Даламіт " паказала годны вынік не толькі ў тэорыі, але і на практыцы!

Камандзір санітарнай дружыны: Міхальчанка Д.А. 
Кіраўнік сектара ГОиЧС, сувязіст - Якаўлева I.В.
Камандзіры санітарнага звяна: Клюева А.А, Сямёнава I.П., Гусакова Н.А.
Сандружинники: Ермалаева К.І, Барысевіч М.Л., Яромін Д.А., Маскалёў Д.М., Петрушэнка Д.У., Раздробенка В.А., Трафімава К.А., Трафімаў І.А., Сурунович С.А.

Мы ўпэўненыя, што камандны дух, зладжанасць у працы і добрасумленная падрыхтоўка ў наступны раз дазволіць нашай камандзе заняць першае месца!

Возврат к списку