Навіны
Абмен вопытам у дзеянні
24.09.2025 59

Абмен вопытам у дзеянні

З мэтай абмену вопытам прадстаўнікі ААТ "Даламіт" наведалі кіравальную кампанію холдынгу – РУВП "Граніт".

Адзін з кірункаў сумеснай працы-фарміраванне адзінага фірмовага стылю холдынгу. За аснову ўзялі эфектыўныя рашэнні, якія ўжываюць у кіруючай кампаніі.

Для гэтага інжынер па АД і пажарнай бяспекі Аляксандр Шынкарэнка і інжынер па АД і ПБ Дзмітрый Якунчанкаў азнаёміліся:

- з ўзорамі спецадзення, якая выкарыстоўваецца на РУВП "Граніт",
- працэдурамі падрыхтоўкі тэхнічных заданняў на яе закупку,
- арганізацыяй выдачы спецвопраткі на складзе.

Таксама на прыкладзе драбільна-сартавальнага завода ім паказалі, як на прадпрыемстве забяспечваюць бяспеку працы і сочаць за чысцінёй і парадкам на працоўных месцах і тэрыторыі.

Акрамя таго, начальнік аддзела працы і заработнай платы Ганна Шлык вывучыла практычны вопыт РУВП "Граніт" па ўкараненні і арганізацыі работы па 12-гадзіннага працоўнага дня.

Возврат к списку