Навіны
Анлайн-квіз "Беларусь мая незалежная, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02.07.2024 137

Анлайн-квіз "Беларусь мая незалежная, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Сёлета мы адзначаем знакавую дату-80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтая гістарычная дата-напамін пра тое, якой цаной дасталася незалежнасць нашаму народу. Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня для супрацоўнікаў ААТ "Даламіт" быў арганізаваны анлайн-квіз "Беларусь мая незалежная". Намеснік дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка а.в. нагадала прысутным пра гэты памятны дзень, яго гісторыю і важнасць для беларускага народа. У форме віктарыны на анлайн платформе супрацоўнікі ўспомнілі значныя моманты, падзеі, людзей, якія пакінулі след у гісторыі нашай краіны ў барацьбе за яе незалежнасць.

Па выніках квізу месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Новік Аляксандр
2 месца – Галошчава Юлія
3 месца – Маскалёў Дзмітрый
4 месца – Маскаленка Анастасія

Усе пераможцы атрымалі дыпломы, салодкія прызы і білеты на наведванне перасоўнага музея "Цягнік Перамогі" ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Гэта мерапрыемства нагадала нам пра важнасць мужнасці, гераізму і подзвігаў тых, хто ахвяраваў сваім жыццём за нашу свабоду і незалежнасць. У нашых сілах зрабіць так, каб гераічныя старонкі гісторыі Айчыны не аддаваліся забыццю.

Мы абавязаны ведаць, каб памятаць!

Возврат к списку