Навіны
Усвядомлены выбар прафесіі пачынаецца тут!
21.01.2025 90

Усвядомлены выбар прафесіі пачынаецца тут!

21 студзеня супрацоўнікі ААТ "Даламіт" наведалі тры навучальныя ўстановы Шумілінскага раёна: ДУА "Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Акуцыёнка", ДУА "Сярэдняя школа №2 імя А.І. Дубасарскага" і ДУА "Кардонская Сярэдняя школа імя Героя Беларусі А.І. Дубко". Гэтыя візіты сталі часткай прафарыентацыйнай праграмы, накіраванай на дапамогу вучням ва ўсвядомленым выбары будучай прафесіі і знаёмствам з запатрабаванымі напрамкамі ў нашай галіне.

Спецыялісты прадпрыемства расказалі школьнікам аб ключавых напрамках работы ААТ "Даламіт", найбольш запатрабаваных прафесіях і магчымасцях навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Дзеці даведаліся пра кар'ерныя перспектывы, умовы працаўладкавання і атрымалі яркія інфармацыйныя буклеты.

Каб зрабіць сустрэчу яшчэ цікавейшай, супрацоўнікі падрыхтавалі для навучэнцаў займальны квіз, прысвечаны дзейнасці ААТ "Даламіт". Дзеці з энтузіязмам адказвалі на пытанні, даведваючыся новыя факты аб прадпрыемстве і яго прафесіях. Пераможцы прадэманстравалі выдатныя веды і атрымалі памятныя падарункі, што зрабіла мерапрыемства яшчэ больш яскравым і запамінальным.

Падобныя сустрэчы дазваляюць школьнікам не толькі атрымаць карысную інфармацыю аб сучасным рынку працы, але і натхняюць іх на свядомы выбар прафесіі. А для прадпрыемства гэта магчымасць сфарміраваць трывалую аснову для падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, гатовых унесці ўклад у развіццё галіны.

Возврат к списку