Адкрыццё выставы "Беларусь адзіная", прымеркаванай да Дня народнага адзінства
22.07.2025
98
Адкрыццё выставы "Беларусь адзіная", прымеркаванай да Дня народнага адзінства
Сёння калектыў ААТ "Даламіт" наведаў выставу "Беларусь адзіная", прымеркаваную да Дня народнага адзінства, адкрыццё якой адбылося ў сярэдняй школе №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай.
Выстава стала чарговым этапам праекта "Бацькаўшчына", які ўжо больш за 20 гадоў рэалізуе вядомы беларускі гісторык, краязнаўца, лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" – Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў.
- На выставе прадстаўлена мноства фотаматэрыялаў і дакументаў, якія наглядна паказваюць, як жылі беларусы па абодва бакі мяжы ў перыяд буржуазнай Польшчы і пасля 1939 года, – распавёў аўтар праекта Уладзімір Аляксеевіч.
Праект рэалізаваны ў супрацоўніцтве з загадчыкам аддзела інфармацыйна-выставачнай работы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Святланай Юр'еўнай Харужык.
Экспазіцыя стала яркім напамінам аб векавой гісторыі згуртаванасці беларускага народа і важнасці захавання нацыянальнай спадчыны.
Выказваем падзяку за магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі краіны і яшчэ раз успомніць, што сіла Беларусі – у яе адзінстве!