Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па АФП і СПФ
04.10.2024
115
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па АФП і СПФ
З 1 па 3 кастрычніка ў г.Мінску і РЦАП "Раўбічы" адбыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па агульнай фізічнай падрыхтоўцы (АФП) і спецыяльнай фізічнай падрыхтоўцы (СПФ) па гарналыжным спорце.
Ад Віцебскай вобласці ў спаборніцтвах прыняла ўдзел Радзевіч Ганна (узроставая катэгорыя дзяўчат 2011-2012 гг) - Дачка Радзевіч Віталіі, лабаранта АТК ААТ "Даламіт".
Па выніках спаборніцтваў Ганне ўдалося двойчы падняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала:
АФП - 1 месца
СПФ, ролікі - 1 месца
Віншуем Ганну са спартыўнымі перамогамі і жадаем поспехаў на наступных спаборніцтвах!