Памяць і падзяка: Віцебск адзначыў 81-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
26.06.2025
115
Памяць і падзяка: Віцебск адзначыў 81-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Сёння ў рамках святкавання 1051-годдзя Віцебска і 81-й гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на плошчы Перамогі адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадской улады, ветэраны, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Віцебска, уключаючы ААТ "Даламіт".
У рамках мітынгу адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, якое стала сімвалам нязгаснай памяці пра подзвіг савецкіх воінаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і мір.