У мэтах захавання гістарычнай памяці рабочы актыў моладзі ААТ "Даламіт" далучыўся да марафону добрых спраў і ўнёс свой уклад у добраўпарадкаванне памятных месцаў.
Работнікі прадпрыемства добраўпарадкавалі магілу старшага лейтэнанта Дольнікава Віктара Аляксеевіча, якая размешчана па вул.Мінскай у мікрараёне Руба.
Старшы лейтэнант дольнікаў Віктар Аляксеевіч – адзін з тых, хто цаной свайго жыцця абараняў нашу краіну. Яго подзвіг не павінен быць забыты, і клопат аб воінскіх пахаваннях – наш спосаб захаваць памяць аб гераічным мінулым.
Моладзь прадпрыемства рэгулярна ўдзельнічае ў падобных ініцыятывах, таму што важна не толькі памятаць пра герояў, але і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленням!