2 мая калектыў ААТ "Даламіт" на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Мікалаевічам Саглаевым прыняў удзел у экалагічнай акцыі па пасадцы дрэў, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Месцам правядзення стаў парк, размешчаны насупраць будынка заводакіраўніцтва ААТ «Даламіт» у мікрараёне Руба, дзе было высаджана каля 100 маладых ясеняў - жывая памяць, якая будзе расці разам з будучым пакаленнем.
Да добраўпарадкавання парка далучыліся прадстаўнікі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска разам з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Клячыным Аляксандрам Алегавічам і Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя са старшынёй Раманам Фёдаравічам Колцам.