Навіны
Патрыятычны велапрабег "Дарогамі памяці"
02.05.2025 77

Патрыятычны велапрабег "Дарогамі памяці"

Сёння ў Віцебску стартаваў патрыятычны велапрабег Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў "Дарогамі памяці", прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках велапрабегу Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза падрыхтавала маршрут для прафсаюзнага актыву, які з павагай ставіцца да гераічнага мінулага нашай Радзімы. Работнікі ААТ "Даламіт" таксама далучылася да велапрабегу, каб зноў сказаць героям Айчыны "Дзякуй!".

Прафсаюзныя актывісты праклалі маршрут эстафеты памяці праз знакавыя месцы, дзе ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак, памяць воінаў і мірнага насельніцтва, якія змагаліся за родную зямлю і наша мірнае неба.

Вельмі важна памятаць і ведаць сваю гісторыю, прачуць каштоўнасць мірнага жыцця і ўсвядоміць, у якім неаплатным абавязку мы перад пакаленнем пераможцаў.

Няхай гэты велапрабег стане сімвалам глыбокай удзячнасці і вечнай памяці аб подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і перадамо гэтую памяць будучым пакаленням!

Возврат к списку