Завяршыўся першы этап летняй Рэспубліканскай спартакіяды Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, які прайшоў з 31 мая па 2 чэрвеня. Больш за 150 актывістаў пярвічных прафсаюзных арганізацый з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь прадэманстравалі свае спартыўныя магчымасці па розных відах спорту.
На ўрачыстым адкрыцці спартакіяды старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Генадзь Ляпуноў падкрэсліў значнасць развіцця фізічнай культуры і адзначыў:
- На гэтай пляцоўцы сабраны лепшыя спартсмены будаўнічых арганізацый, якія перамаглі ў абласных этапах нашай Рэспубліканскай спартакіяды. Я хачу вам пажадаць поспехаў, поспеху, добрых стартаў, ну і, вядома, перамог. Каб усё, што вы задумалі - атрымалася.
У першым этапе летняй Рэспубліканскай спартакіяды прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ "Даламіт". Нашы спартсмены выступілі ў складзе каманды Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза, дзе паказалі высокія вынікі:
3 месца – Новік Аляксандр (лёгкая атлетыка)
3 месца – Мядзведзева Вікторыя (бадмінтон)
4 месца – Якаўлева Ірына (лёгкая атлетыка)
Удзельнікі спартакіяды, якія паказалі лепшыя індывідуальныя вынікі ў сваіх відах спорту будуць уключаны кандыдатамі ў зборную каманду прафсаюза, для ўдзелу ў міжгаліновых спаборніцтвах.
Віншуем пераможцаў!